Репетиторские услуги и помощь студентам!
Помощь в написании студенческих учебных работ любого уровня сложности

Тема: Некаторыя аспекты даследавання “Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Якуба Коласа”

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР) по теме: Некаторыя аспекты даследавання “Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Якуба Коласа”
  • Предмет:
    Литература
  • Когда добавили:
    02.10.2010 16:05:54
  • Тип файлов:
    MS WORD
  • Проверка на вирусы:
    Проверено - Антивирус Касперского

  • Полный текст:
    БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
     
     
     
    КАФЕДРА СУЧАСНАЙ
     БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
     
     
    Некаторыя аспекты даследавання
    “Фразеалагічнага слоўніка мовы
    твораў Якуба Коласа”
     
     
    Дыпломная работа
    студэнткі VI курса
    факультэта беларускай мовы
    і літаратуры завочнай
    формы навучання
     
     
     
    Навуковы кіраўнік старшы
    выкладчык Радзевіч А.А.
    Рэцэнзент старшы
    выкладчык Дабрыян М.В.
     
     
      Мінск 1999
     
     
    З М Е С Т
     
     
    1.   Уступ………………………………………………………. 3
    2.   Раздзел I. Фразеалагізм як сродак мадэліравання і адлюстравання свету беларусаў…………………………..9
    3.   Раздзел II. Асэнсаванне нацыянальнай мадэлі свету і яе  “менталізацыя”……………………………………………34
    4.   Заключэнне ……………………………………………….47
    5.   Спіс літаратуры …………………………………………..52
     
    УСТУП
     
    Фразеалогія – (ад. грэч. phrasis -  абарот мовы, logos - вучэнне) прадстаўляе асобы раздзел лінгвістыкі, у якім вывучаюцца семантычныя, марфолага-сінтаксічныя і стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў.
    Фразеалагізм узнікае, калі два або болей словы, якія ўдзельнічаюць у яго фарміраванні, з’яўляюцца семантычна пераўтвораны ў такой меры, што зусім або часткова страчваюць лексічнае значэнне.
    Фразеалагізмы не ствараюцца ў працэсе маўлення, а захоўваюцца ў свядомасці чалавека як гатовыя адзінкі, якія да пары трымаюцца ў памяці і пры неабходнасці аднаўляюцца. Як і словы, фразеалагізмы ўваходзяць у лексічны склад мовы і звязваюцца адносінамі сінаніміі, антаніміі і варыянтнасці.
    “Фразеалагізм мае цэлы шэраг прымет: устойлівасць, узнаўляльнасць, семантычную цэласнасць значэння, расчлянёнасць складу, адкрытасць структуры”[1].
    важнай прыметай фразеалагічнага значэння з’яўляецца ацэначнае значэнне, якое ўласціва многім граматычныя пытанні: які прадмет? што ён такое?”[2]характарызуючая  функцыя  фразеалагічнай адзінкі – фразеалагізмам. пад ацэначным значэннем трэба разумець станоўчую і адмоўную характарыстыку асобы або прадмета з боку яго ўстойлівых уласцівасцей. “да фразеалагімаў з ацэначным значэннем можна паставіць адлюстраванне і замацаванне ў яе семантыцы адносін гаворачага да таго,
    што ён гаворыць – па сваёй прыродзе з’яўляецца аб’ектыўна-суб’ектыўнай ацэнкай.
    Адмоўная або станоўчая ацэнка з’яўляецца ў фразеалогіі абагульняючай кваліфікацыяй, унутры якой могуць быць іншыя зместавыя сэнсы.
    “Прыватнаацэначныя сэнсы могуць быць прадстаўлены наступным чынам: інтэлектуальная ацэнка, нарматыўная ацэнка, кваліфікатыўная ацэнка”[3].
    Напрыклад: насупіць бровы (эматыўная ацэнка), дурыць галаву (этычная ацэнка), ні бэ ні мэ (інтэлектуальная ацэнка), згусціць фарбы (нарматыўная ацэнка), бы тая свіння (кваліфікатыўная ацэнка).
    Паколькі ацэначнае значэнне характарызуе адносіны гаворачага да асобы ці прадмета, то такое значэнне служыць адным з праяўленняў мадальнасці ў мове. Мадальнасць – паняційная катэгорыя са значэннем адносін гаворачага да зместу выказвання і адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці. Адрозніваюць суб’ектыўную і аб’ектыўную мадальнасць. Аб’ектыўная мадальнасць перадае адносіны выказвання да рэчаіснасці. Суб’ектыўная мадальнасць перадае адносіны моўцы да таго, што ён гаворыць. Паняцце фразеалагічнай мадальнасці шырэй паняцця лексічнай мадальнасці, таму што фразеалагічныя адзінкі – паказчыкі інтэлектуальных адносін, умоў, згоды і г.д.
    «Па ўдзелу мадальнасці ў семантыцы фразеалагічных адзінак выдзяляюць: 1) чыста мадальныя фразеалагізмы, 2) суб’ектыўныя сінкрэтывы, 3) фразеалагізмы, якія выражаюць мадальнасць становішча”[4].
    Па семантыцы ў складзе фразеалагічнай мадальнасці выдзяляюць наступныя віды: 1) персуазівы – фразеалагізмы, якія перадаюць значэнне
    сапраўднасці, верагоднасці, неабходнасці (можна сказаць, у тым справа); 2) імператывы  –  абазначаюць пажаданне суб’екта мовы (усяго добрага, каб не была тут і нага); 3) кагнітывы – выражаюць інтэлектуальныя адносіны да таго, што паведамляе суб’ект (як сказаць, хто (яго) ведае).
    У значэнні фразеалагізма, як і ў значэнні слова, змяшчаюцца дадатковыя значэнні, якія ў той ці іншай ступені фарміруюць яго семантыку. Да фразеалагічных стылістычных канатацый прынята адносіць: 1) экспрэсіўнасць – адлюстраванне ў змесце моўных адзінак эматыўных адносін моўцы да знешняга або ўнутранага свету чалавека, якія ўзнікаюць пры іх вызначэнні, 2) эмацыянальнасць – выражэнне эмацыянальных адносін моўцы да прадмету мовы і яго ацэнка.
    Эмацыянальна–экспрэсіўная афарбоўка, уласцівая большасці беларускіх фразеалагізмаў, робіць іх выразным камунікатыўным і выяўленчым сродкам, адкрывае новыя магчымасці вобразнага і трапнага выражэння думкі. Фразеалагізмы здольны не толькі называць прадмет або з’яву, але і перадаваць эмоцыі гаворачай асобы. Пазітыўныя адносіны да чаго-небудзь звычайна маюць станоўчую эмацыянальную афарбаванасць (братка ты мой!). Негатыўныя адносіны да чаго-небудзь звычайна маюць адмоўную эмацыянальную афарбаванасць (каб піць маліла , сама стоячы ў вадзе).
    Экспрэсіўнасць фразеалагізмаў выяўляецца ў тым, што дзеянне або прымета характарызуюцца інтэнсіўнасцю іх праяўлення. Фразеалагізм валодае вобразна-выяўленчым характарам, які адрознівае фразеалагічную адзінку ад нейтральных моўных адзінак. Выяўленчасць звязана з актуалізацыяй сэнсу фразеалагічных адзінак і павелічэннем яго ўздзеяння на чытача (або слухача). Разглядаемая канатацыя ў фразеалогіі адлюстроўвае ўяўленне асобы, калектыву, грамадства аб свеце і  служыць для стварэння наглядна-вобразнага  эфекту.
    “Экспрэсіўнасць і эмацыянальнасць фразеалагізма звязаны, таму што якасная характарыстыка з’явы аб’ядноўваецца з яго пачуццёвай ацэнкай”[5].
    Фразеалагічныя адзінкі з’яўляюцца яркім стылістычным сродкам. Акрамя наймення той ці іншай з’явы аб’ектыўнай рэчаістасці, яны перадаюць пэўныя адносіны (неадабрэнне, іронію, пяшчоту і г.д.) да той ці іншай з’явы таго хто гаворыць.У навуковай літаратуры звычайна вылучаюць дзве функцыянальныя разнавіднасці фразеалагізмаў: 1) фразеалагічныя адзінкі размоўнага (гутарковага) стылю ( даць у зубы (215), пальцам не крануць (386)); 2) фразеалагічныя адзінкі кніжнага стылю ( прайсці дарогу жыцця (155), аддаць кесарава кесараві (250). У мастацкіх і публіцыстычных творах фразеалагізмы ўжываюцца вельмі часта. Пісьменнік пры дапамозе фразеалагічнай адзінкі, трапнага крылатага выразу, прымаўкі, прыказкі стварае мастацкі вобраз, малюе дзеянне, аздабляе мову персанажа, робіць яе больш маляўнічай, выразнай, разнастайнай.
    Фразеалагізм – гэта не толькі сродак выразнасці, але і мадэль свету, праекцыя на рэчаіснасць. Фразеалагічныя адзінкі перадаюць спосаб мыслення і адлюстраванне “прыватнай” мадэлі свету.
    Фразеалагічная адзінка ствараецца не для таго, каб паказаць з’яву, прадмет, акалічнасць, дзейнасць, а для таго, каб даць ацэнку прадмету, з’яве, акалічнасці, дзейнасці і інш. У большасці выпадкаў гэты аб’ект намінацыі ўжо мае лексічнае значэнне, выражанае словам або
    словазлучэннем. “У адрозненне ад лексічнага значэння, фразеалагічнае значэнне характарызуецца тым, што ў ім канататыўны макракампанент з’яўляецца абавязковым”.[6] Не выпадкова адзін і той жа выраз у розных кантэкстах, вымаўлены з рознай інтанацыяй або людзьмі рознага ўзросту ці прафесійнай групы, можа ўспрымацца і азначацца па-рознаму.
    У  апошнія гады ў лінгвістыцы ўсё часцей звяртаецца ўвага на  культуралагічны аспект мовы. Ні адна мова свету не можа існаваць нейтральна, незалежна ад іншых моў. У працэсе сутыкнення моў адчуваецца ўплыў адной мовы на другую. У залежнасці ад гістарычнага, палітычнага становішча ўплыў культуры адной краіны на культуру другой краіны можа быць больш або менш моцным. Беларуская культура адчувала ўздзеянне суседніх культур, але ўсё ж засталася самабытнай. Мова, створанная народам, якая развівалася на працягу многіх стагоддзяў, нясе вельмі багатую інфармацыю аб развіцці сваёй нацыі, адлюстроўвае шматлікія гістарычныя з’явы.
    Аб’ектам нашага даследвання з’яўляецца “Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа”, першы ў беларускай  лексікаграфіі слоўнік, які ўключае поўную функцыянальна-семантычную характарыстыку фразеалагізмаў аднаго аўтара і змяшчае звыш 6000 слоўнікавых артыкулаў. Творчая спадчына Якуба Коласа змяшчае ў сябе асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці фарміравання беларускай мовы ў цэлым, і развіцця яе фразеалагічнага фонду.
    Гэта ў пэўнай ступені і вызначае асноўныя напрамкі аналізу фразеалагізмаў у нашым дыпломным даследванні , перад якім  ставіцца наступная мэта:функцыянальна-семантычны аналіз фразеалагізмаў у “Фразеалагічным слоўніку мовы твораў Якуба Коласа”.
    Рэалізацыя гэтай мэты патрабуе пастаноўкі і вырашэння наступных задач:    
    1. праанализаваць фразеалагічныя адзінкі як элементы ў нацыянальнай карціне свету беларуса, якія адлюстроўваюць і фарміруюць яго менталітэт;
     2.прааналізаваць фразеалагічныя канструкцыі ў ацэначным аспекце іх функцыявання з дадатковым прыцягненнем суадносін катэгорый ацэначнасці і эматыўнай экспрэсіўнасці;
    3.даследаваць фразеалагічныя адзінкі слоўніка ў іх адносінах да мадальнасці як асобнай граматычнай “прасторы” рэалізацыі фразеалагізмаў.
     
     

    1.ФРАЗЕАЛАГІЗМ ЯК СРОДАК МАДЭЛІРАВАННЯ І
    АДЛЮСТРАВАННЯ СВЕТУ БЕЛАРУСАЎ
     
     
    Мова народа – магутны “рухавік” яго нацыянальна-культурнага жыцця, адлюстраванне яго духоўнага існавання (быцця). Дзякуючы грамадскаму характару мовы, мысленне чалавека таксама набывае грамадскі характар.
    Кожны чалавек мысліць тымі ж катэгорыямі, што і людзі вакол яго. Чалавек карыстаецца тымі ж паняццямі, якімі карыстаюцца ўсе гаворачыя на гэтай мове. Мова ператвараецца ў адну з найважнейшых умоў існавання грамадства. Грамадская свядомасць становіцца актыўнай сілай, выступае як рэгулятар жыцця грамадства.
    У апошнія гады лінгвісты ўсё часцей звяртаюцца да культуралагічнага аспекту мовы. Мова адлюстроўвае светапогляд, светаадчуванне яе носьбітаў. Пры дапамозе мовы як крыніцы пазнання гісторыі народа, яго культуры можна знайсці адказ на шэраг пытанняў, звязаных з этна-гістарычнымі кантактамі народа, яго культурным і гістарычным развіццём, асаблівасцямі ўкладу жыцця, быту.
    Фразеалагізмы вельмі выразна, вельмі дакладна адлюстроўваюць карціну свету. У культуралагічным аспекце фразеалогія з`яўляецца аб`ектам даследавання  нацыянальна-спецыфічнага ў адлюстраванні рэчаіснасці. У фразеалагічных адзінках зафіксаваны асаблівасці нацыянальнага характару, спосабу мыслення, маральна-этычныя, духоўныя каштоўнасці, якія сфарміраваліся пад уплывам геапалітычнага, гістарычнага і культурнага фактараў.
    У свядомасці кожнага чалавека ёсць “сваё” ўспрыманне агульных паняццяў, у залежнасці ад яго культурнага , інтэлектуальнага стану, прафесійна-сацыяльнай прыналежнасці, узросту і г. д. С.А.Аскольдаў у сваім артыкуле “Канцэпт і слова” выкарыстоўвае тэрмін канцэпт для тэарэтычнага даследвання слова. Даследчык лічыць, што слова і звязанныя непасрэдна з ім перажыванні вызываюць глыбока хвалюючыя эмоцыі. Ён піша :”Пытанне аб прыродзе агульных паняццяў або канцэптаў…- старое пытанне… Агульнае паняцце, як змест акту свядомасці, застаецца вельмі загадкавай велічынёй - амаль нябачным мільгаценнем чагосьці ў мысленным кругазоры…”[7]
    Вымаўленне цэлага раду самых розных слоў стварае ў мысленні чалавека імгненны працэс, які дазваляе не толькі зразумець словы, але і зрабіць нейкія высновы. С.А. Аскольдаў лічыць, каб зразумець прыроду канцэптаў і іх сутнасць, трэба зразумець функцыю замяшчэння. “Канцэпт - ёсць мысленнае ўтварэнне, якое замяшчае нам у працэсе мыслення неакрэсленую колькасць прадметаў аднаго і таго ж рода”.[8] Замяшчальная функцыя канцэпту дазваляе пры размове пераадолець разніцу ў разуменні слоў.
    Д.С. Ліхачоў у артыкуле “Канцэптасфера рускай мовы” піша: “Канцэпт не непасрэдна ўзнікае са значэння слова, а з’яўляецца вынікам сутыкнення слоўнікавага значэння слова з  асабістым і народным вопытам чалавека”3. У сваёй рабоце Д.С.Ліхачоў уводзіць тэрмін  канцэптасфера. Канцэпт больш багацейшы, калі багаты нацыянальны, прафесійны, асабісты вопыт чалавека які карыстаецца канцэптам. “Канцэптасфера нацыянальнай мовы тым багацей, чым багацей ўся культура нацыі - яе літаратура, фальклор, навука, выяўленчае мастацтва (яно таксама мае непасрэдныя адносіны да мовы, і такім чынам, да нацыянальнай канцэптасферы), яна суадносіцца з усім гістарычным вопытам нацыі і рэлігіяй асабліва”[9].
    Статус канцэпта маюць не толькі словы але і фразеалагізмы. Больш таго, фразеалагізм як адзінка гістарычная, якая ўжываецца ў мове нацыі не аднім пакаленнем, з’яўляецца паказчыкам развіцця нацыянальнай культуры.
    Канцэпт - гэта адчуванне мовы, яе духоўнага багацця, нацыянальнай самабытнасці. “Асобае значэнне ў стварэнні канцэптасферы належыць пісьменнікам (асабліва паэтам), носьбітам фальклора, асобным прафесіям і саслоў’ям (асабліва сялянам)”.[10]
    У “Фразеалагічным слоўніку мовы твораў Якуба Коласа” прадстаўлены вельмі багата фразеалагічныя адзінкі, якія датычацца да самых розных канцэптаў, з рознай стылістычнай афарбоўкай, у розныя гістарычныя часы. Фразеалагічныя адзінкі, прадстаўленныя ў слоўніку, раскрываюцца на розных узроўнях: прафесійным, саслоўным, сямейным і іншых.
    Канцэпт “Вера” прадстаўлены ў слоўніку самымі рознымі паняццямі. Па-першае, канцэпт “Бог” – сфера ўжывання яго вельмі шырокая. Такія фразеалагічныя адзінкі ўжываюцца ў паўсядзённым жыцці, перадаюць самыя розныя пачуцці (дараванне, страх, здзіўленне і інш.). Фразеалагізмы з паняццем “Бог” ужываюцца рознымі слаямі насельніцтва.
    Канцэпт “Вера” раскрываецца ў фразеалагічных адзінках з паняццем “дабро – зло”. Гэтыя паняцці супрацьпастаўляюцца адзін аднаму. У фразеалагізмах мы назіраем суаднясенне ўсяго з боскім зконам. Богапаважэнне – адна з асноўных рыс беларусскаго народа.
    Канцэпт “Прырода” раскрываецца ў фразеалагізмах самымі рознымі паняццямі.
    У фразеалагічных адзінках ужываецца назвы жывёлін, птушак, раслін, таксама ўжываюцца назвы прыродных з’яў.
    Калі разглядаць канцэпт “Эканоміка”, ён таксама раскрываецца рознымі паняццямі. Фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць “прадметны свет” беларуса, называюць прылады працы, якімі карыстаюцца беларусы.
    Таксама ў фразеалагічных адзінках даецца характарыстыка некаторых прафесій, раскрываецца канцэпт “працавітасць”.
    Канцэпт “Сям’я” раскрываецца ў плане паняццяў адносіны да жанчыны, адносіны да дзяцей, адносіны паміж мужам і жонкай. Вельмі цікавы вобраз жанчыны ў фразеалагічных адзінках. Адносіны паміж мужам і жонкай роўныя ў беларускіх фразеалагізмах. Гэта спецыфічная рыса беларускага народа.
    Не малое значэнне ў свядомасці беларусаў займае канцэпт “Смерць”. Па-першае, смерць – гэта пераход у іншае жыццё. Як праывш гэтае жыццё, такое будзе і на “тым свеце”. У фразеалагічных адзінках адлюстроўваецца вера ў іншае жыццё, абрад пахавання сцвярджаецца, што кожны павінен прайсці дарогу жыцця дастойна.
    Не малое значэнне ў свядомасці беларусаў займае канцэпт “Грошы”, як зарабатак за працу, паказчык дабрабыту. У асноўным пераважна фразеалагічныя выразы аб малым грошавым дастатку.
    Канцэпт “П’янства” раскрываецца ў фразеалагічных адзінках як негатыўная з’ява. Фразеалагізмы маюць адмоўную ацэнку.
    Нават такі погляд на канцэптасферу беларускага народа паказвае на выключнае багацце беларускай культуры. Таму “мова ў патэнцыяльнай форме яе канцэптаў – паказчык усёй культуры народа”.[11]
    Звернемся да слоўніка і разгледзем канцэптасферу беларусаў на канрэтных прыкладах.
     У сваіх творах Якуб Колас выкарыстоўваў фразеалагічныя адзінкі, якія сфарміраваліся ў розныя гістарычныя часы. Таму мы можам лічыць, што фразеалагізмы, якія ўвайшлі ў “Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа,” адлюстроўваюць канцэптасферу беларускага народа. Шырока прадстаўлена ў слоўніку паняцце “Чалавек – вера”. Вядома, што ў чалавека ёсць псіхалагічная патрэба ў штосьці верыць, на штосьці спадзявацца. Вера ў вышэйшыя сілы існуе з незапамятных часоў. Спачатку на Беларусі было язычніцтва, потым прыйшло хрысціянства, у савецкія часы прапагандаваўся атэізм, а сёння мы назіраем адраджэнне хрысціянства і распаўсюджанне іншых вер.
    У фразеалагічных адзінках, якія раскрываюць канцэпт “Вера” дамініруе канцэпт “Бог”. Такія фразеалагізмы ўжываюцца ў мове ў паўсядзённым жыцці:
    1. Бог бачыць – верагодна, натуральна[12];
    2. Божа мілы – здіўленне, роспач (50);
    3. Як Божжа вока -  пільна, ласкава, клапатліва (87);
    4. Бог не скінуў з неба – дасталося што-небудзь не без намаганняў (44);
    Таксама фразеалагімы са словам “Бог” передаюць сакральнасць пачуццяў:
    1. Бог святы з табою – хай будзе ўсё добра (43);
    2. Божа, твая воля – выказваецца пры здзіўленні, роспачы (53);
    3. Не дай Божа – выказванне папярэджання, перасцярогі пра штосьці непажаданае, дрэннае (50);
    4. Бойся Бога – май сумленне (43);
    5. Божа кара – суровае пакаранне ад бога за зроблены грэх, згодна з рэлігійнымі ўяўленнямі (239);
    6. Божае слова – малітва казань (505).
    Калі абагульніць сэнс выказванняў, то атрымаецца: “Бог дае, Бог возьме, Бог спасе, Бог пакарае – на ўсё Божая воля”. У гэтых фразеалагізмах спадзяванне на моц вышэйшых сіл, іх справядлівасць, на размеркаванне жыцця звыш. Адсюль у беларусаў пакорлівасць, богапаважанне. Слова “Бог” асацыіруецца з канцэптам “дабро”. Вялікую частку ў свядомасці беларусаў займае вера ў Бога, у магічную моц царквы, але не меншае значэнне надаецца цёмным сілам. Вельмі часта выкарыстоўваюцца фразеалагізмы са словам “чорт”, а таксама выразы са словамі “д’ябал”, “ліха”, ужываюцца ў мове язычніцкія багі і фальклорныя персанажы. “Цёмныя” сілы ўвасабляюцца ў народзе ў канцэпце “зло”:
    1. Аж чарты цябе бяруць – знаходзіцца ва ўзбуджанным прыўзнята-нервовым стане (612);
    2. Як бы чарцяка той ад крыжа (пабегчы) – хутка (612);
    3. Чортава чмута – галюцынацыя (618);
    4. Чортава акно – глыбокая ўпадзіна з вадою сярод балота (32);
    5. Чортава пыца – ужываецца як злосны вокліч у адносінах да жывёлы, часцей да сабакі (434);
    6. Чортаў камень – буйны валун, аб якім складзена многа легенд (231);
    7. Ідзь да д’ябла – пажаданне пайсці прэч таму, хто вельмі надакучыў (186);
    8. Каб яе Перуны – ужываецца як пажаданне знішчыць, пазбавіцца ад каго- небудзь (404);
    9. Забі мяне Пярун – ужываецца як запэўненне каго-небудзь у чым-небудзь (435);
    10. Нячыстая сіла – таямнічыя сілы прыроды, нешта адмоўнае ўплывае на лёс чалавека; чорт, д’ябал (493);
    11. Пайшоў бы ты к ліху – прэч, вон. Выказванне злосці, грэбавання да каго-небудзь (306).
    Са словам “чорт” у беларускіх фразеалагізмах звязваецца паняцце “зло”. Калі фразеалагізм ужываецца ў адносінах да чалавека, то перадае неадэкватныя паводзіны, псіхічныя растройствы, пажаданні пазбавіцца ад каго-небудзь ці чаго-небудзь. Калі фразеалагізм ужываецца ў адносінах да прыроды, то передае якія-небудзь нерастлумачанныя з’явы, якія могуць прынесці чалавеку зло. Прысутнічае ў фразеалагізмах язычніцкі бог Пярун, які таксама асацыіруецца са злом, агнём, пажарам.
    У фразеалагізмах  можна назіраць пераасэнсаванне некаторых сімвалаў хрысціянскай веры і  прыстасаванне іх да паўсядзёнага жыцця. Напрыклад, сімвал крыжа ў хрысціянскай веры асацыіруецца з Іесусам Хрыстом, які дзеля выратавання чалавецтва пайшоў на пакуты. У беларускіх фразеалагізмах паняцце крыжа, сімвалу прыняцця на сябе пакут, пераносіцца, па прынцыпу аналогіі, на паўсядзеннае жыцце:
    1. Несці крыж – цярпліва пераносіць пакуты (276);
    2. Пайсці на крыж – прыняць многа пакут (276).
    Ласкавыя выразы ў адносінах да сімвалаў веры або параўнанне чаго-небудзь прыгожага з сімваламі хрысціянства, гаворыць аб павазе беларусаў да царквы:
    1. Як абраз – вельмі прыгожы (23);
    2. Макаўка святая – купал царквы (318).
    На супрацьпастаўленні пабудаваны фразеалагізмы:
    1. Той свет – замагільны свет, як супрацьпастаўленне зямному свету (484);
    2. Як у раю – шчасліва, бесклапотна (446);
    3. Як у пекле – нязнана цяжка (402).
    У гэтых выразах супрацьпастаўленне зямнога жыцця жыццю пасля смерці, спадзяванне на лепшае жыццё пасля смерці, вера ў неўміручасць душы.
    У слоўніку можна сустрэць фразеалагізмы з назвамі святаў. Кожнае свята беларусаў мае свае абрады, звычаі. Свята чакалі і загадзя рыхтаваліся да яго.
    1. Святы Спас – асенняе царкоўнае свята (523);
    2. Калядны вечар – абрадавая вячэра – куцця, якая спраўлялася перад першым днем Каляд. Абавязковаю  страваю з’яўлялася  ўласна куцця – ячная каша (79);
    3. Святыя вечары – калядныя вечары з 14 снежня па 6 студзеня (па ст.ст.) (80).
    Такім чынам, разглядаючы гэтую “тэматычную парадыгму”, мы бачым, што рэлігія накладвала свой адбітак на светаадчуванне беларусаў. Гэтыя фразеалагізмы перадаюць не прадметы і з’явы рэальнага свету, а ўяўленні іх чалавекам праз прызму свайго светаўспрымання і рэлігійных уяўленняў.
    Фразеалагічныя адзінкі жывуць і змяняюцца на працягу даволі доўгага часу, праходзяць праз вялікую колькасць носьбітаў мовы. Фразеалагізмы асэнсоўваюцца і выкарыствоўаюцца маладым пакаленнем. Таму можна сказаць, што фразеалагізмы з’яўляюцца адным са спосабаў выражэння думак, эмоцый, ацэнкі ўсяго беларускага народа.
    Вельмі блізка ў свядомасці беларусаў знаходзяцца канцэпты “вера” і  “прырода”. Адносіны да прыроды, уяўленне аб прыродзе адлюстраваліся ў беларускіх фразеалагізмах. Здольнасць людзей супастаўляць назіраемыя ў прыродзе з’явы, параўноваць іх са сваім вопытам і сваімі дзеяннямі, аднаўляць падобныя рысы розных аб’ектаў у выглядзе асацыятыўных вобразаў, а потым суадносіць гэтыя вобразы са з’явамі прыроды, пераносіць інфармацыю аднаго прадмета на другі і на гэтай аснове выпрацоўваць новыя веды, уяўленні або новае рашэнне – гэтая ўласцівасць мыслення існуе з незапамятных часоў.
    Разгледзім фразеалагізмы, у якіх рысы жывёлін, птушак  па метаду параўнання пераносяцца на чалавека або на жыццёвыя з’явы:
    1. Як спуджаныя верабейчыкі – вельмі хутка, рухава ( 75);
    2. Як камароў на балоце – вельмі многа (230);
    3. Бы карова языком злізала – хутка і бясследна што-небудзь знікла (241);
    4. Як каршун (наляцець) – імкліва, раптоўна са злосцю (накінуцца, напасці на каго-небудзь (243);
    5. Як кот, жывучы – вынослівы (263);
    6. Халодны, як рыба – стрыманы ў праяўленні пачуццяў, бясстрасны, раўнадушны (468);
    7. Бы тая свіння – нахабна, бессаромна дзейнічаць (489);
    8. Як стада бараноў – бяздушна, пакорна (527).
    Гэтыя фразеалагізмы будуць зразумелыя ўсім носьбітам мовы, таму што ў выразах ужываюцца назвы жывёл, птушак, характэрных для беларускай масяцовасці, уяўленне аб гэтых жывёлінах складалася вякамі. Так, напрыклад, свіння – гэта сімвал нахабнасці, брыдкасці, а баран асацыіруецца з глупствам. Такія фразеалагічныя адзінкі з’яўляюцца спецыфічнымі для беларускага народа.
    Чалавек і прырода цесна звязаны паміж сабой. Без назірання за з’явамі прыроды, жывелінамі, раслінамі нельга зрабіць якія-небудзь высновы або параўнанні. Не маючы ўяўлення аб мясцовасці, нельга зразумець параўнанняў, асацыяцый. Чалавек назірае за наваколлем, аналізуе, робіць высновы, а потым ужо пераносіць свае ўяўленні на іншы прадмет па падабенству або асацыяцыях.
    Па тым жа прынцыпе пабудаваны фразеалагізмы, у якіх параўноўваюцца чалавечыя паводзіны, дзеянні чалавека з асаблівасцямі прыродных з’яў, навакольнага свету:
    1. Якая бура занесла – пра нечаканае з’яўленне каго-небудзь (57);
    2. Як лед – халодны (299);
    3. Як маланка – вельмі хутка, імгненна (319);
    4. Як снег – збялелы, без натуральнага румянцу (белы) (520);
    5. Як ранішні туман – (развеяцца) хутка, бясследна (572);
    6. Як вецер ў полі – ні ад каго незалежны, нікому не падпарадкаваны, адзінокі (79).
     У беларусаў ёсць шмат народных прымет, па якіх можна прадбачыць надвор’е, прыродныя з’явы і інш. Некаторыя з гэтых прымет існуюць у выглядзе ўстойлівых выразаў:
    1. Зямля зацвітае – народная прымета, пойдуць грыбы (219);
    2. Прыйшоў Пятрок – апаў лісток, прыйшоў Ілья – апала два – аб блізкім прыходзе восені (436).
    Ужыванне назваў з’яў прыроды вельмі часта гучыць у беларускіх фразеалагізмах, таму што беларус і прырода – гэта паняцці, звязаныя паміж сабой.
    Фразеалагічныя адзінкі ўжываюцца ў мове не з мэтай ахарактарызаваць прадмет як пэўную субстанцыю, які ў большасці выпадкаў ужо вызначаны словам або злучэннем слоў. Фразеалагізмы разглядаюцца як знакі другаснай намінацыі, якія валодаюць вобразна-экспрэсіўным, абагульняючым, характарызуючым значэннем.
    У беларускіх фразеалагізмах адлюстраваліся асноўныя сферы дзейнасці народа, адносіны беларусаў да працы, назвы прылад працы, адносіны да той ці іншай сферы дзейнасці.
    У слоўніку прадстаўлены фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць “прадметны свет” беларуса, называюць прылады працы, а таксама фразеалагізмы, якія, пры дапамозе аналогіі, пераносяць уласцівасці прылад працы на чалавечыя пачуцці, паводзіны і г.д. Напрыклад:
    1. Як бы абухам па галаве стукнуць – нечакана ашаламіць, уразіць, азадачыць(24);
    2. Як абцугамі – вельмі моцна (здушыць) (24);
    3. Заварочваць аглоблі – ад’язджаць назад, адыходзіць (23);
    4. Узяць у вілы – стварыць неспрыяльныя ўмовы для каго-небудзь, абмежаваць дзеянне каго-небудзь (81);
    5. Цягнуць воз – выконваць якую-небудзь работу (83);
    6. Падчапіць на вуду – ашукаць, лоўка са спрытам правесці, перахітрыць каго-небудзь (100);
    7. Вострая падруга – сякера (380);
    8. Каваць меч – рыхтаваць зброю супраць каго-небудзь (334);
    9. Млын пусты – чалавек-пустаслоў, які займаецца пустымі размовамі (337);
    10. Упрэгчыся ў плуг – многа старанна працаваць (410).
    Мы бачым, што гэтыя фразеалагізмы пабудаваны па прынцыпу аналогіі. Напрыклад, “здушыць як абцугамі”: абцугі – прыстасаванне, якое моцна што-небудзь сціскае, і чалавека нешта сціскае – узнікае аналагічная сувязь. Або “цягнуць воз”: у сельскай гаспадарцы праца каня – цягаць воз або плуг, у чалавека таксама ёсць  праца  – ён таксама быццам бы цягне свой воз. Фразеалагічныя адзінкі надаюць мове прыгажосць, паэтычнасць, выразнасць. У штодзённым жыцці чалавек часта ўжывае фразеалагізмы, каб упрыгожыць сваю гаворку, сказаць больш трапна, выразна.
    Беларусы ўжываюць фразеалагізмы, у якіх называецца паднявольная праца. Гэтыя фразеалагізмы заўсёды маюць адмоўную характарыстыку, адценне знявагі, негатыўную ацэнку:
    1. Як пад’ярэмны вол – поўнасцю залежны ад каго-небудзь (90);
    2. Як катаржнік – працаваць у цяжкіх умовах (246);
    3. Служачы хлеб – сабачы – праца па найму не карыстаецца павагай (590).
    Баларусы заўсёды змагаліся за свабоду, таму ў гэтых фразеалагізмах гучыць знявага да наёмнай, паднявольнай працы. Негатыўнай ацэнкай, з непаважальнай інтанацыяй даецца характарыстыка ў фразеалагізмах некаторых прафесій або назва прафесіі ўжываецца для параўнальнай характарыстыкі:
    1. Татка свінячы – свінапас (зняважна-грубае) (559);
    2. Як камінар – чорны, брудны (232);
    3. Як той пастух над статкам – неаслабна наглядаць за кім-небудзь (399).
    Апошні прыклад можа ўжывацца як са станоўчай, так і з адмоўнай характарыстыкай. Калі ў кантэксце “наглядць за хворым”, то ацэнка будзе станоўчая, а калі пазамерна наглядаць, то ацэнка змяняецца на адмоўную.
    Уяўленні аб тых ці іншых прафесіях носяць светаўспрымальны характар, перадаюць светапогляд народа. Але гэта не значыць, што беларусы толькі разважаюць над прэстыжам той ці іншай прафесіі. Вядома, што беларусы - нацыя свабодалюбівая і працавітая. У нас шмат выдатных майстроў у розных галінах прамысловасці. Пра чалавека, які няздольны добра працаваць, не жадае працаваць, гавораць: (з табою) “піва не  зварыш” – не дамовішся, не дойдзеш да згоды (427) – гэты выраз ўжываецца з характарыстыкай неадабрэння. І наадварот, працавітыя людзі, добрая праца, заўсёды ўжываюцца ў фразеалагізмах са станоўчай ацэнкай:
    1. Жыць працаю сваіх рук – карыстацца сваімі працоўнымі здабыткамі (454);
    2. Не пакладаючы рук – (працаваць)  шчыра, старанна (454);
    3. Зрабіць сваю справу – здзейсніць, што было задумана (526);
    4. Залатыя рукі – пра ўмелага і здольнага ў якой-небудзь справе чалавека (458);
    5. Гарыць у руках – выконваецца спрытна, умела, хутка (457).
      У выразах, якія раскрываюць канцэпт “праца”, вылучаецца лексічная дамінанта “рукі”.Мы назіраем канцэнтрацыю ўвагі на частках цела, менавіта рукі як асноўны “інструмент для працы”.
    У фразеалагічных адзінках адлюстравалася любоў да  працы, таленавітасць беларусаў. Найбольшая колькасць фразеалагізмаў звязана з  сельскагаспадарчай працай. Для беларуса, наогул, справа, праца – гэта галоўнае, што можа даць і дабрабыт і павагу, што дазваляе яму ганарыцца тым, што ён не дарэмна жыве на свеце.
    Усё жыццё чалавека складаецца з адносін паміж людзьмі. Гэта і адносіны ў сям’і, і адносіны з дзецьмі, адносіны паміж знаёмымі і г.д. Вельмі цікава раскрываецца ў фразеалагічных адзінках канцэпт “жанчына”:
    1. Як вішанька ў садзе – міла, прывабна (82);
    2. Свеціць зоркай яснай – прыносіць задавальненне, радасць (212);
    3. Кветкай майскай расцвісці – папрыгажэць (249);
    4. Як краска – прыгожая (269);
    5. Краля-краляй – вельмі прыгожая (265);
    6. Як макаўка – вельмі прыгожая (318);
    7. Мілы вобраз – любая (82);
    8. Як цвет ружы – прыгожая, пяшчотная, прыемная (599);
    9. Хоць да шлюбу вядзі – пра дзяўчыну і хлопца, якія вельмі падыходзяць адзін аднаму (634);
    10.  Кружыць галаву – вызываць пачуццё галавакружэння, ап’янення ад пачуццяў (119).
    Жаночая прыгажосць параўноўваецца з  прыгажосцю прыроды: зорка, кветка, вішанька, ружа, макаўка і інш. Выразнасць фразеалагізмам надае параўнанне з вельмі яркімі, прыгожымі рэчамі, якія вызываюць у чалавека прыемныя пачуцці. Беларуская дзяўчына, жанчына заўсёды паважалася як жонка, як маці, як гаспадыня, як спадарожнік у жыцці. У беларускім фальклоры і мастацкай літаратуры жаночы вобраз апаэтызаваны, рамантычны.
    Асновай жыцця беларусаў з’яўляецца моцная дружная сям’я, дзеці. Вельмі важна, каб сям’я была паважанай у народзе (суседзяў, знаёмых). Таму для дзяўчыны шлюб – гэта вельмі важны крок у жыцці. У “Фразеалагічным слоўніку мовы твораў Якуба Коласа” прадстаўлены  выразы пра замужжа:
    1. Выходзіць замуж – стаць жонкай каго-небудзь (198);
    2. Пайсці з кудзеляй – выйсці замуж і пераехаць (279);
    3. Пайсці макам-кветам  з кудзеляй – выйсці замуж (318);
    4. Даць шлюб – абвянчаць каго-небудзь (634).
    Трэба заўважыць, што ў гэтых выразах чуецца роўнасць ў адносінах мужчына – жанчына. Жанчына вырашае – пайсці ёй замуж ці не. Жанчына ў беларускай сям’і адыгрывала не менш важную ролю, чым мужчына. Толькі разам, талькі дружнай працай, агульнымі намаганнямі раней магла захавацца добрая сям’я.
    У кожнага чалавека, не толькі ў беларуса, раней ці пазней узнікае жаданне жыць для кагосьці, аб кім-небудзь клапаціцца, прадоўжыць свой род. Дзеці – галоўнае ў жыцці амаль што кожнай сям’і. Мы іх любім, клапацімся аб іх, хвалюемся за іх лёс. У беларускай фразеалогіі ёсць шмат ласкавых зваротаў да дзіцяці:
    1. Ясная зорка – дачка (212);
    2. Мая рыбка – ласкавы зварот, часцей да дзіцяці (469);
    3. Каб ты здаровым рос – дабразычлівае пажаданне (450).
    Дзеці – гэта будучыня, таму чалавек вельмі любіць і клапаціцца аб дзецях. Гэта чуецца ў фразеалагізмах. Але не толькі ласкавыя звароты прысутнічаюць у фразеалагізмах аб дзецях. Ёсць тут іранічны тон і нават грубаваты:
    1. Молада - зелена – (іран.) нявопытны, наіўны, лёгкадумны па маладосці год чалавек (339);
    2. Бізун дзедаў – (жарт.- іран.) свавольнік, гарэза (41);
    3. Смаркачы з носа цякуць – (груба- праст.) нехта зусім яшчэ малады і нявопытны (516).
    У гэтых фразеалагізмах падкрэсліваюцца асноўныя рысы, якія належаць дзіцяці: прастадушнасць, наіўнасць, адсутнасць жыццёвага вопыту, гарэзлівасць, свавольства, нявопытнасць.
    Час ад часу чалавек задумваеца, што будзе пасля яго смерці. У народзе здаўна існуе вера ў жыццё пасля жыцця, у неўміручасць душы, у існаванне раю і аду, “таго свету” і “пекла”. Вера ў іншае жыццё адлюстроўваецца ў фразеалагізмах:
    1. Аддаць богу душу – памерці (48);
    2. Пакідаць свет – паміраць (481);
    3. На той свет пераступіць – памерці (480);
    4. Як у пекле – нязнана цяжка (402);
    5. Дух вон – раптоўна памёр (172);
    6. Выняць дух – давесці да смерці каго-небудзь (172).
    Як існуе вера ў жыццё пасля жыцця, так у беларусаў ёсць вера ў лёс чалавека, які яму “напісаны” вышэйшымі сіламі. Жыццё чалавека – гэта шлях, які яму патрэба прайсці, а які ён доўгі, гэта невядома. У фразеалагізмах жыццё чалавека параўноўваецца з дарогай:
    1. Прайсці дарогу жыцця – пражыць жыццё (155);
    2. Правесці ў апошнюю дарогу – пахаваць каго-небудзь (155);
    3. Сысці з жыцця – памерці (194);
    4. Дні злічаны – мала засталося жыць каму-небудзь (164).
    У кожнага народа ёсць абрад пахавання нябожчыкаў. У беларусаў – гэта пахаванне ў зямлю: “зямля дае чалавеку жыццё, зямля забірае чалавека пасля жыцця”:
    1. Ляжаць у сырой зямлі – быць пахваным (217);
    2. Накрыцца зямлёю – памерці (216);
    3. Забраў жвір – памёр хто-небудзь (189).
    Абрад пераходу душы ў іншае жыццё павінен быў праходзіць па існуючых правілах. Здаўна ў беларусаў прынята хаваць нябожчыкаў у зямлю (раней гэта былі курганы, сёння маленькія холмікі зямлі), на магілу ставіўся крыж як сімвал веры ў вышэйшыя сілы, у “іншае” жыццё. Нябожчыку рыхтавалі гроб, куды клалі ўсё неабходнае для жыцця на “тым свеце”. Абрад пахавання захаваўся і сёння амаль нязменным. Усё гэта адлюстравана ў фразеалагізмах:
    1. Дом глухі – магіла (166);
    2. Як у гробе (як у магіле) – ціха, жудасна (138);
    3. Каб вам дошкі сабралі – злоснае пажаданне смерці каму-небудзь (167);
    4. Рыхтаваць гвозд у вечка гроба – набліжаць чыю-небудзь смерць (129);
    5. Магіла возьме – памрэ хто-небудзь (313);
    6. Курган – магіла – высокі старадаўні магільны насып (283);
    7. Ляжаць пад крыжам – быць пахаваным (276).
    Пра нябожчыкаў гавораць:
    1. Зачыніў вочкі – памёр хто-небудзь (93);
    2. Загаслі вочкі – памер хто-небудзь  (93);
    3. Палажыў галаву – загінуў або памёр хто-небудзь (120);
    4. Заснуў навекі – памёр (200).
    Ёсць і грубыя выражэнні, калі гавораць аб смерці чалавека, якога гаворачы не паважаў, можа, жадаў яму смерці, але такіх выразаў у слоўніку не вельмі многа:
    1. Выцягнуў ногі -  памёр хто-небудзь (363);
    2. Даў дуба – памёр хто-небудзь (168).
    У беларускіх  фразеалагічных выразах можна назіраць з’яву адухаўлення некаторых нерастлумачанных з’яў. Напрыклад, адухаўляюцца вышэйшыя і цёмныя сілы, “смерць”. У беларускім фальклоры існуе вобраз смерці – шкілет або старая бабка, апранутая ў чорную вопраку з касою. Існуе вера, што чалавек, які хутка памрэ, сустракае смерць або яна сама, як жывы чалавек, прыходзіць да яго:
    1. Глядзець смерці ў вочы – быць блізка ад смерці, быць у небяспецы (95);
    2. Над галавой трасе касою смерць – набліжаецца смяротная гадзіна (115).
    Такім чынам, смерць у беларускіх фразеалагізмах, а значыць і ў паняцці народа, гэта непазбежнае чаргаванне форм жыцця. Да пераходу ў іншае жыццё трэба рыхтавацца ўсё жыццё.
    Вядома, што чалавек больш гаворыць аб тым, што яго хвалюе. У “Фразеалагічным слоўніку мовы твораў Якуба Коласа” часта сустракаюцца выказванні, якія раскрываюць канцэпт “дабрабыт”. Вядома, што грошы ўзнікллі ў грамадстве, як толькі чалавек пачаў займацца гаспадаркай, і грашовыя адносіны заўсёды былі вельмі актуальнымі. У слоўніку ёсць шмат устойлівых выразаў пра грошы, грашовыя адносіны. Характэрным у гэтых выразах з’яўляецца наяўнасць большасці фразеалагізмаў з сэнсам “грошай няма”, і адносна малая частка фразеалагізмаў з сэнсам “добры дастатак”:
    1. Ні граша (ні грашынкі) – зусім нічога, ніколькі, нават нязначнай сумы (138);
    2. Хоць зубамі ляскай – пра стан нястачы, пра адчуванне голаду (214);
    3. Калені голыя – вопратка, якая светчыць аб нізкім матэрыяльным дастатку (228);
    4. Зводзіць канцы з канцамі – з цяжкасццю спраўляцца з задавальненнем жыццёвых патрэбнасцей, знаходзячы выйсце з цяжкага матэрыяльнага становішча (236);
    5. Лішняя капейка – нязначная сума грошай пра запас (237);
    6. Збіцца з капейкі – збяднець (237);
    7. З капейкі – (жыць) вельмі бедна (237);
    8. За капейку мардавацца – з цяжкасцю зарабляць на пражытак (238);
    9. Кішэні спустошыць –  збяднець (253);
    10.  Паехаў рубель  з  хаты – скончыліся заработкі (452).
    Пра людзей з дастаткам гавораць так:
    1. З грашыма (пры грашах) – пра таго, хто мае грашовыя зберажэнні (138);
    2. Грэбці добрыя грошы – мець добры зарабатак (140).
    У фразеалагічных адзінках гэтага “тэматычнага раду” ўжываюцца ўмоўныя паняцці дабрабыту: капейка, рубель, кавалак хлеба. Мы бачым, што дастатак, прыбытак у паняцці беларусаў – гэта не толькі грошы, але і вопратка, і ежа.
    У слоўніку шырока прадстаўлены канцэпт “п’янства”. У фразеалагічных выразах з розных бакоў апісваецца стан ап’янення, яго ступень. У большасці фразеалагізмаў прысутнічае адмоўная ацэнка дзеянняў або чуецца зневажальная інтанацыя. Вось як у беларускай мове можна назваць п’янага або падкрэсліць ступень ап’янення:
    1. Як зямля – паразмерна, моцна п’яны (220);
    2. Пад мухаю – падпіўшы, у стане легкага ап’янення (345);
    3. Прапіць свой розум – адурнець ад п’янства (447);
    4. Як той сабака на разніцы – празмерна, залішне (выпіць) (473);
    5. Заліць чарвяка – выпіць дастатковую колькасць спіртнога, напіцца (610);
    6. Абысці круг – выпіваць гарэлку з адной чаркі па чарзе ўсімі, хто сядзіць за сталом (272).
    Аб тых, хто зусім не п’е спіртнога, беларусы гавораць:
    1. Ні кропелькі – зусім, ніколькі (не піць спіртнога) (267);
    2. У рот не бярэ – не ўжывае спіртнога, зусім не п’е (431).
    Некаторыя  фразеалагізмы называюць колькасць спіртнога:
    1. Ставіць кварту – (устар.) частаваць гарэлкай (249);
    2. Кватэркі куляць – выпіваць (249);
    3. Пляшачку раздушыць – выпіць спіртнога (414);
    4. Куляць чарку – выпіць спіртнога (611).
    У гэтых фразеалагізмах названы невялікія памеры аб’ёму вадкасці, якія з’яўляюцца ўстарэлымі і сёння ў лексіцы не ўжываюцца. Але фразеалагізмы захавалі назвы гэтых памераў. П’янства ў беларускага народа не было распаўсюджанна. Большасць фразеалагізмаў гэтага “тэматычнага раду” ўжываецца з адмоўнай ацэнкай. Гэта сведчанне негатыўнай ацэнкі п’янства ў беларускім грамадстве.
     У слоўніку ёсць фразеалагічныя адзінкі, у якіх назіраецца адухаўленне абстрактных паняццяў, з’яў і перанос іх на чалавека:
    1. Каб цябе нуда заела – (груб.) выказванне моцнага незадавальнення кім-небудзь, агіды (372);
    2. Цень лягла на сэрца і на душу – зрабілася сумна, цяжка каму небудзь (502);
    3. Мароз па скуры прабягае – у каго-небудзь узнікае адчуванне раптоўнага страху (321);
    4. Мароз ходзіць па спіне – адчуванне страху (321);
    5. Душа ў пяткі палезла – хто-небудзь адчувае моцны страх, перапуд (177).
    Адухаўленне прыродных з’яў можна разглядаць як псіхалагічную адаптацыю чалавека да прыроды і маральна-псіхалагічнае прыстасаванне свету да сябе. Таксама ў слоўніку ёсць фразеалагізмы, у якіх назіраецца адухаўленне фізічных з’яў, у прыватнасці надзяленне частак цела чалавека самастойнымі дзеяннямі:
    1. Нага не ступала – хто-небудзь ніколі не быў, не заходзіў (351);
    2. Ногі скачуць – пра стан каго-небудзь, узрушанага вясёлай музыкай (365);
    3. Вешаць нос – прыйсці ў адчай (367);
    4. Востры язык – пра з’едлівага ў размове чалавека (646);
    5. Круціць мазгаўнёй – меркаваць, думаць (315);
    6. Сэрца ёкае – нехта замірае з перапуду (546);
    7. Розум за розум зайшоў – пра стан, калі чалавек не можа самастойна разважаць, разумна дзейнічаць (448).
    Мы бачым у фразеалагізмах прыклады матэрыялізацыі розных псіхічных і фізічных з’яў чалавека.  У некаторых выразах бачыцца арыентызацыя на інтэрпрэтацыю ўнутранага эмацыйна-псіхічнага  або фізічнага стану чалавека па аналогіі са знешнім светам. Галоўнымі індыкатарамі ўнутранага стану чалавека ў фразеалагізмах з’яўляецца сэрца і душа. Надзяленне  частак цела самастойнымі дзеяннямі можна разглядаць як прыклад веры ў тое, што кожная клетка чалавечага агранізму жыве і дзейнічае незалежна .
    Устойлівыя спалучэнні могуць перадаваць формулы-праклёны: пажаданні нястачы, смерці, вар’яцтва і г. д. Гэтыя выразы ўжываюцца, калі чалавек знаходзіцца ў стане псіхічнага ўзбуджэння:
    1. А каб ты выхвараў ды выстагнаў – злосны праклён, пажаданне бяды, напасці каму-небудзь (108);
    2. Няхай яго забіла б громам – зласлівае пажадане смерці каму-небудзь (108);
    3. Каб табе ў грудзях рабіла – злоснае пажаданне хваробы (141);
    4. Згінь твая доля – выказванне моцнага раздражнення (165);
    5. Бадай ты згарэў – выражэнне крайней незадаволеннасці кім-небудзь (230);
    6. Каб табе мазгі завярнуліся – выражэнне злосці (316);
    7. Каб яму вочы павылазілі – ужываецца як праклён з пажаданнем аслепнуць (377);
    8. Каб ты праваліўся – як пажаданне нечага дрэннага (419);
    9. Каб Пярун пабіў – ужываецца для выказвання гневу, раздражнення (434);
    10. Каб праз твае рэбры сена цягалі козы – злосны кленіч (470).
    Але гэтыя праклёны, злосныя выразы не трэба ўспрымаць даслоўна. Часцей гэтыя формы ўжываюцца, калі чалавек знаходзіцца ў стане нервовай узбуджаннасці або яго нешта раздражняе. У такім стане чалавек ужывае праклёны, каб даць разрадку сваёй злосці, і часцей праклёны ўжываюцца як формула спынення раздражнення, а сэнс выказвання ўжо не такі важны. Але з другога боку мы можам  заўважыць, што свайму ворагу жадаюць часцей за ўсё хваробы або пажару. Ужыванне  такіх фразеалагізмаў можна растлумацыць як веру ў магічнасць слова. Вера ў тое, што словам можна ўздзейнічаць на сваіх ворагаў або на вышэйшыя сілы.
    Процілеглыя праклёнам па сэнсу  добразычлівыя пажаданні, якія можна ахарактарызаваць як моўныя формулы, якія выкарыстоўваюцца ў паўседзённых зносінах людзей. Добразычлівыя пажаданнні даюць карціну жыцця такой, якой яна павінна быць у “ідэале”, зыходячы з этычных і культурных поглядаў, якія склаліся гістарычна. Таму ў гэтых выразах даецца пералік добрага, чаго жадаюць, і дрэннага, ад чаго імкнуцца асцерагчы адрасата. Часцей за ўсё беларусы жадаюць адзін аднаму здароўя:
    1. Будзь здаровы – пажаданне добрага , здароўя (204);
    2. На здароўе – адказ – пажаданне гаспадара таму, хто дзякуе за яду, пачастунак (204);
    3. Аставайцеся здаровы – развітальнае пажаданне пры адыходзе з дому сяброў, і ўвогуле пры развітанні (36);
    4. Здаровенькі булы – прывітальны зварот пры сустрэчы (57);
    5. Жыві здаровенькі – развітальнае пажаданне (190);
    6. За Ваша здароўе – пажаданне таму, за каго поднімаюць тост (204).
    Акрамя здароўя, беларусы жадаюць адзін аднаму шчасця і дабрабыту.
    1. Няхай будзе благаславена – пажаданне шчасця і дабрабыту, працвітання каму-небудзь (56);
    2. Шчаслівай дарогі – добрае пажаданне ў дарогу (153);
    3. Няхай  дае бог – ветлівае пажаданне дабрабыту (46);
    4. Памагай бог – пажаданне поспеху, удачы (46).
    Акрамя пажаданняў, у беларускіх фразеалагізмах ёсць формулы выказванняў, засцерагаючых ад чаго-небудзь:
    1. Каб наша ліха не даждала – вокліч, які выражае надзею, каб не здарылася што-небудзь (304);
    2. Бог святы з табою – хай будзе ўсё добра, удачна (43);
    3. Крый бог – выражанне папярэджання, засцярогі аб непажаданасці, недапушчальнасці чаго-небудзь (45);
    4. Барані бог – як папярэджанне, перасцярога, каб не дапусціць чагосці непажаданага (49);
    5. Не дай бог – выказванне папярэджання, перасцярогі пра штосьці непажаданае, нядобрае (50).
    Гэтымі выразамі, па ўяўленню старажытнага чалавека, можна было ўздзейнічаць на навакольны свет. Але паступова ў людзей складалася больш лагічнае, рэальнае ўспрыманне свету, і добразычлівыя пажаданні сталі ўжывацца, каб рэгуляваць думкі і пачуцці людзей.
    Здаўна на Беларусі існуюць традыцыйныя паводзіны гаспадароў і гасцей, у тым ліку і моўныя. У беларускай мове ёсць шмат фразеалагізмаў, якія ўжываюцца пры сустрэчы і развітанні:
    1. Міласці просім – ветлівае запрашэнне да гасцей (336);
    2. Усяго добрага – ветлівае развітанне (581);
    3. У добры час – выказванне пажаданняў поспеху, удачы каму-небудзь (613);
    4. Калі ласка – зварот для выражэння вежлівай просьбы (293).
    У добразычлівых пажаданнях найбольш яскрава адлюстроўваецца мысленне беларусаў, сістэма каштоўнасцей народа, народны вопыт, умовы быту, таму гэтыя адзінкі моўнага этыкету вызываюць вялікую цікавасць у даследчыкаў, якія займаюцца праблемай суадносін мовы і культуры, апісаннем моўнай карціны свету. У моўнаэтыкетных адзінках яскрава адлюстроўваюцца светаразуменне народа.
      Беларуская культура адчувала ўплыў суседніх культур, але ўсё ж засталася самабытнай. Канешне, гістарычныя працэсы не прайшлі, не пакінуўшы след, але ён не вельмі значны, каб мова страціла сваю самабытнасць. У беларускай фразеалогіі таксама адлюстраваліся гістарычныя працэсы. Сёння ў беларускай мове часам ўжываюцца польскія словы і выразы:
    1. Пся косць – абразлівы выраз у адрас каго-небудзь (262);
    2. Проша пана – вежлівы зварот да каго-небудзь (392);
    3. Пся крэў – выражанне абурэння, гневу, злосці (270);
    4. Цо каму до тэго, же мам коня худэго – гэта асабіста да мяне адносіцца, толькі мяне датычыцца (259).
    Якуб Колас ўжывае гэтыя фразеалагічныя адзінкі ў сваіх творах, каб надаць мове сваіх герояў экзатычнасць, індывідуальнасць.
    Нямецкая культура і мова беларусам была мала вядома і мала зразумелая. Таму пра ўсё незразумелае гаварылі, што гэта нямецкае:
    1. Нямецкае казанне – штосьці незразумелае (225).
    Сярод фразеалагічных адзінак, змешчаных у слоўніку, сустракаюцца выразы з міфаў, пераасэнсаваныя на свой лад, таксама фразеалагізмы з іншамоўнымі словамі:
    1. Ахілесава пята – самае слабае месца (435);
    2. Яблыка разладу – прычына, прадмет спрэчкі, сваркі (442);
    3. Ламаць камедыю – прытварацца (230);
    4. Альфа і амега – аснова, сутнасць, галоўнае (32);
    5. Ні на ёту – ніколькі, зусім (187);
    6. Шелег цана – нічога не варты, мае малую каштоўнасць (644).
    Фразеалагізмы з іншамоўныміі словамі ўжываюцца ў мове, каб надаць маўленню большую выразнасць, экзатычнасць.
    На працягу доўгага часу  станаўлення фразеалагічных адзінак частка іх адышла ў нябыт, частка страціла лагічны сэнс, але найбольшую частку фразеалагізмаў народ захаваў, і іх роля ў мове вельмі значная. Фразеалагічныя адзінкі, ужытыя Якубам Коласам у яго творах, перадаюць светапогляд беларусаў на розныя жыццёвыя з’явы, адносіны народа да некаторых абстрактных паняццяў. Фразеалагізмы, ўжытыя пісьменнікам, адлюстроўваюць мадэль свету беларуса, яго менталітэт.

     
     
    2.АСЭНСАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ МАДЭЛІ СВЕТУ І
    ЯЕ  “МЕНТАЛІЗАЦЫЯ”
     
     
    Пераключэнне лінгвістваў з даследавання арганізацыі мовы да вывучэння яе функцый у працэсе маўлення арганізавалася ў новы напрамак – камунікатыўна-арыентаваную лінгвістыку. “Суб’ектыўны фактар усё больш і больш набліжаецца да цэнтра сучасных лінгвістычных даследаванняў”[13].
    Роля эмоцый у жыцці чалавека, а такім чынам і развіцця грамадства, з’яўляецца дынамічнай сілай. Эмоцыі – гэта біялагічная патрэбнасць чалавека. Эмоцыі – адна з форм адлюстравання свету, адлюстравання не прадметаў і з’яў рэальнага свету, а адносін, у якіх яны знаходзяцца да чалавека, не якасці прадметаў і з’яў, а іх значэнне для жыцця чалавека. Эмоцыі з’яўляюцца спосабам ацэнкі гэтага значэння для канкрэтнага чалавека і праз яе (ацэнку) – інфармацыяй аб стане ўнутранага “я”. Эмоцыямі чалавек выражае сваё светаўспрыманне, псіхічны стан, абумоўліваючы яго эмацыянальныя адносіны да прадмета. Экспрэсіўнасць з’яўляецца адлюстраваннем ”ў змесце моўных адзінак эматыўных адносін суб’екта мовы да элементаў знешняга або ўнутраннага свету чалавека. А экспрэсіўная функцыя моўных адзінак складаецца з іх здольнасці выражаць такога роду суб’ект мадальнасці”[14].
    Тэрмін экспрэсіўная функцыя азначае і канстытутыўныя прыметы мовы ў цэлым, і адпаведнасць адзінак такому ці іншаму стылю мовы, і розныя ўласцівасці элементаў – ацэначнасць, эмацыанальнасць, вобразнасць, якія разглядаюцца то ў супрацьпастаўленні адзін аднаму, за межамі экспрэсіўнасці, то ў якасці яе кампанентаў.
    “Экспрэсіўная функцыя накіравана на выражэнне суб’ектыўных аспектаў успрымання чалавекам рэчаіснасці”[15]. Экспресіўная функцыя ажыццяўляецца сістэмай моўных сродкаў, якія прадстаўлены на розных узроўнях мовы: марфемным, лексічным, словаўтваральным, семантычным (фразеалагізмы), граматычным і сінтаксічным.
    Мы разглядаем фразеалагічны сродак з боку яго эматыўнай функцыі. У мове фразеалагізмы выконваюць у асноўным функцыю характарыстыкі абазначэнняў. Існуе шмат дадатковых ацэначных значэнняў, якія складаюць аснову фразеалагізмаў.
    Адмоўная і станоўчая ацэнка з’яўляецца ў фразеалогіі абагульняючай кваліфікацыяй, унутры якой могуць быць іншыя змястоўныя сэнсы. Фразеалагізмы з адмоўнай ацэнкай апісваюць негатыўныя становішчы, паводзіны, адносіны, але ў некаторых фразеалагізмах з адмоўнай ацэнкай сэнс можа змяніцца на станоўчую ацэнку ( у залежнасці ад кантэксту).
    У слоўніку змешчаны фразелагічныя адзінкі з адмоўнай ацэнкай:
    1. Смактаць кроў – мучыць каго-небудзь (271);
    2. Псаваць паветра – выклікаць незадавальненне сваёй прысутнасцю (376);
    3. Сесці на плечы – зняволіць каго-небудзь (410).
    Фразеалагізмы са станоўчай ацэнкай маюць сэнс добрых, пазітыўных учынкаў, паводзін, апісваюць жыццёвыя становішчы, правільныя з пункту гледжання грамадства
    1.  Поўніць радасцю – радаваць, задавальняць каго-небудзь (438);
      2. Цвёрдая рука – пра чалавека стойкіх перакананняў (455).
    Без спецыяльнага даследавання нельга вылучыць, якіх значэнняў больш: адмоўных або станоўчых. Але у фразеалалгізмаў няма агульных значэнняў “добры / дрэнны”. Структура фразеалагічнай адзінкі значна складаней, таму на аснове агульных пазітыўных і негатыўных ацэнак вылучаюцца прыватныя значэнні, якія даюць поўную характарыстыку фразеалагізма.
    1.  Эматыўная ацэнка. Эматыўныя сродкі мовы перадаюць псіхічны стан гаворачага, які абумоўлівае эмацыянальныя адносіны да прадмета, аб’екта або становішча. Ацэнка можа быць пазітыўнай і негатыўнай у залежнасці ад сэнсу  фразеалагічный адзінкі. У слоўніку шмат фразеалагізмаў, якія вельмі выразна перадаюць эмоцыі.
    Фразеалагічныя адзінкі з негатыўнай ацэнкай перадаюць негатыўныя эмоцыі чалавека з пунку погляду агульнапрынятых правілаў паводзін у грамадстве:
    1. Насупіць бровы – прыняць пахмурны выгляд (55);
    2. Насіць камень – затойваць злосць на каго-небудзь (232);
    3. Ваўком завыць – праявіць недружалюбнасць да каго-небудзь (65);
    4. На ростаннях – у стане сумнення, вагання (450);
    5. Апускаць рукі – страчваць волю, жаданне да якой-небудзь дзейнасці (458).
    Пазітыўны характар эмоцый – фразеалагізм перадае добры настрой чалавека, задавальненне жыццём, пазітыўныя эмоцыі з пункту гледжання агульнапрынятых правіл паводзін у грамадстве:
    1. Як камень з сэрца зваліўся – адчуццё душэўнай палёгкі (232);
    2. З заміраннем сэрца – моцнае хваляванне, трывога (542). Мае пазітыўную ацэнку ў сэнсе “чакаць чаго-небудзь прыемнага з заміраннем сэрца”, а калі паставіць гэтую адзінку ў кантэкст “чакаць чаго-небудзь страшнага, затойвацца ад небяспекі”, то фразеалагізм набывае негатыўную ацэнку эмоцый;
    3. Зірнуць другімі вачамі – аднесціся да каго-небудзь па-іншаму (67). Тут таксама можа быць пазітыўная ацэнка эмоцый, калі ў кантэксце “наглядаць на чалавека, вылучыўшы яго лепшыя рысы”, а калі паставіць фразеалагізм у кантэкст “вылучыць у чалавека яго дрэнныя рысы”, то ён набывае негатыўную ацэнку эмоцый;
    4. З засосам – з задавальненнем (200);
    5. Атрэсці фуз – пазбавіцца ад цяжкага непрыемнага пачуцця (583);
    6. Увайсці ў псіхіку – зразумець каго-небудзь (427).
    Разглядаючы фразеалагізмы з пункту гледжання эматыўнай ацэнкі, можна зрабіць вывад, што эматыўнасць і ацэначнасць выступаюць разам і цесна ўзаемазвязаны ў межах значэння.
    2. Этычная ацэнка. Ацэньвае паводзіны чалавека, становішчы, рысы характару. У залежнасці ад прынятых грамадствам этычных правілаў, нормаў, этычная ацэнка можа быць пазітыўнай і негатыўнай. Фразеалагічныя адзінкі, якія маюць негатыўную ацэнку, перадаюць несупадзенне асабовых маральна-этычных паводзін з агульна прынятымі сацыяльна-грамадскімі правіламі паводзін. Такія фразеалагічныя адзінкі характарызуюць дрэнныя ўчынкі і паводзіны чалавека, становішчы, рысы характару з пункту гледжання этыкету нашага грамадства:
    1. Есці вачыма – пільна неадрыўна глядзець (67);
    2. Дурыць галаву – надакучваць каму-небудзь глупствамі (118);
    3. Станавіцца поперак горла – рабіцца невыносным перашкаджаць (135);
    4. Увагнаць у магілу – давесці да смерці (314);
    5. Звесці з пуці – адмоўна ўдзейнічаць на каго-небудзь (431);
    6. Узяць за жабры – сілай прымусіць каго-небудзь да чаго-небудзь (187). Гэты фразеалагізм можа ўжывацца як з негатыўнай, так і з пазітыўнай ацэнкай. Калі, напрыклад, “узяць за жабры бюракрата”, то фразеалагізм мае пазітыўную ацэнку, а калі ён ужываецца ў адносінах да станоўчай асобы, то набывае негатыўную ацэнку.
    Пазітыўная ацэнка ўключае фразеалагічныя адзінкі, якія перадаюць станоўчыя паводзіны, учынкі, рысы характару з пункту гледжання этыкету нашага грамадства. Іншымі словамі – супадзенне асабовых маральна-этычных паводзін з агульна прынятымі сацыяльна-грамадскімі правіламі паводзін. Таму яны маюць пазітыўную ацэнку:
    1. Наставіць на дарогу – навучыць, дапамагчы (154);
    2. Прамень сонца – той, хто прыносіць радасць, добры настрой (423);
    3. На руках насіць – клапаціцца, ваказваць увагу (457);
    4. Хлебам дом вітаць – жадаць дабрабыту (591);
    5. Даваць волю – дазваляць свабодна дзейнічаць (91).
    Апошні фразеалагізм можа набыць негатыўную ацэнку, калі яго ўжыць з сэнсам “занадта, празмерна даваць волю”. І наогул, трэба заўважыць, што частотнасць ужывання фразеалагізма ў моўных актах можа прадвызначыць як негатыўную, так і пазітыўную ацэнку фразеалагічнай адзінкі, у залежнасці ад ужывання яе ў тым ці іншым кантэксце.
    У слоўніку мовы твораў Якуба Коласа мы знаходзім выразныя прыклады па кожнай катыгорыі ацэнкі.
    3. Інтэлектуальная ацэнка – гэта катэгорыя змяшчае ў сабе характарыстыку асобы па яе інтэлектуальных здольнасцях, якая ў залежнасці ад сэнсу фразеалагічнай адзінкі можа быць негатыўнай і пазітыўнай.
    Негатыўная ацэнка характарызуе асоб слабых інтэлектуальных здольнасцей:
    1. Ні бэ ні мэ – зусім абсалютна нічога не ведаць, не разумець (59);
    2. Азрэль сляпы – чалавек, які что-небудзь не заўважае (32);
    3. Не ўзяць у галаву – не здолець успрыняць што-небудзь (123);
    4. З глузду з’ехаць – звар’яцець, крануцца з розуму (129);
    5. Без клёпкі – дурнаваты, невялікага розуму (255);
    6. Плот гарадзіць – гаварыць глупствы (411).
    Пазітыўная ацэнка характарызуе асобу высокіх інтэлектуальных здольнасцей:
    1. Мець галаву на плячах – быць разумным (120);
    2. Зорку з неба схапіць – вылучыцца розумам, здольнасцямі (212);
    3. З розумам – абдумана, свядома (448);
    4. Дайсці сваім розумам – самастойна разабрацца, прыйсці да вываду (448);
    5. Не промах – кемлівы, энергічны, умее дасягнуць пастаўленай мэты (423);
    6. У курсе – дасведчаны ў чым-небудзь (283).
    Такім чынам, фразеалагізмы характарызуюць інтэлектуальныя здольнасці чалавека,  падкрэсліваюць ступень інтэлекту.
    4. Нарматыўная ацэнка. У любым грамадстве прыняты свае правілы паводзін, нормы паводзін, і перавышэнне гэтых нормаў, у залежнасці ад выніку паводзін, вызывае у грамадстве асуджэнне або адабрэнне. Фразеалагічныя адзінкі, якія передаюць нарматыўнасць, могуць быць з негатыўнай і пазітыўнай ацэнкай. Такія адзінкі змяшчаюць паведамленне аб нормах паводзін асобы, стану, абставін.
    Негатыўная ацэнка норм уключае фразеалагізмы з сэнсам “звыш нормы”, “занадта”. Напрыклад:
    1. Згусціць фарбы – перабольшваць што-небудзь (581);
    2. З верхам – звыш нормы (76);
    3. Пераступіць граніцу – меру дазволенага ( 137);
    4. Не ў меру – больш чым трэба (328);
    5. З мухі рабіць слана – перабольшваць што-небудзь (345);
    6. Як жаба гразі – (набрацца) звыш меры (187).
    Пазітыўная ацэнка ўключае фразеалагізмы з сэнсам “усё ў норме”, “усё як трэба”, або “больш чым трэба – вельмі добра”. Напрыклад:
    1. Верх мець – атрымліваць перавагу над кім-небудзь (76);
    2. На цэлую галаву вышэйшы – значна перавышае па якіх-небудзь якасцях (120);
    3. Першы сорт – аб чым (кім)-небудзь вельмі добрым цудоўным “такі як трэба” (523);
    4. Як трэба – у проўнай меры, у адпаведнасці з нормамі, правіламі (570);
    5. Да твару – што-небудзь вельмі добра падыходзіць каму-небудзь (561).
    5. Апошняя катэгорыя ацэначных значэнняў – кваліфікатыўная (або якасная, колькасная). Фразеалагічныя адзінкі з кваліфікатыўнай ацэнкай даюць якасную або колькасную ацэнку паводзінам, падзеям, з’явам і інш. У залежнасці ад сэнсу фразеалагізма ацэнка бывае негатыўнай і пазітыўнай.
    Негатыўная ацэнка ўключае фразеалагічныя адзінкі, якія маюць адмоўную кваліфікацыю:
    1. Паглядзець нядобрым вокам – таіць злосць на каго-небудзь (89);
    2. Як дзіркі ў мосце – ніякай карысці (162);
    3. Бы тая свіння- нахабна, бессаромна (489).
    Пазітыўная ацэнка ўключае фразеалагічныя адзінкі, якія маюць станоўчую кваліфікацыю:
    1. У росквіце жыцця – у стане фізічнага і духоўнага росквіту (194);
    2. Як маладая козачка – вельмі хутка, непрыкметна (257);
    3. Майстар на ўсе рукі – пра чалавека, які ўмее ўсё рабіць (317);
    4. Як бы ў рот хочуць улезці – (слухаць) з захапленнем, не дыхаючы (451).
    У большасці фразеалагізмаў, якія маюць той ці іншы від ацэнкі, прысутнічае эматыўная ацэнка. Наяўнасць эматыўнай ацэнкі выклікае эмацыянальныя перажыванні, выклікаючы ў чытача або слухача фразеалагічны вобраз. Вобразнасць – гэта семантычная ўласцівасць фразеалагізма, яго здольнасць выразіць пазамоўны змест пры дапамозе ўяўлення вобраза з мэтай характарыстыкі асобы, прадмета, з’явы і выражэння эмацыянальнай ацэнкі суб’екта (асобы, якая гаворыць).
    Экспрэсіўнасць. Акрамя ацэначнага, у фразеалагізма  ёсць дадатковыя значэнні (канатацыі), якія дазваляюць глыбей зразумець семантыку адзінкі. У ацэначных фразеалагічных адзінках канататыўны кампанент значэння складае яго асноўную канцэптуальна-функцыянальную значнасць, суадносна з якой фразеалагічная адзінка з’яўляецца ў прадыгматычных адносінах на ўзроўні адбору. Пад канататыўным кампанентам значэння фразеалагічнай адзінкі трэба разумець ацэначную інфармацыю, якая прысутнічае ў семантычнай структуры фразеалагізма.
    “Экспрэсіўнасць характарызуе асобу, дзейнасць з  якаснага боку або колькаснага, але  ў аспекце такой калькасці, якая пераходзіць у якасць”:[16]прадраць лупы – прачнуцца – не проста раскрыць вочы, а прадраць, з цяжкасцю, нежаданнем. Экспрэўнасць выражае эмацыянальныя адносіны гаворачага да прадмета мовы і інтэлектуальна-эмацыянальную адзнаку яго. Звернемся да слоўніка:
    1. Прадраць лупы – прачнуцца (308);
    2. Плюхнуцца ў лужу – аказацца ў няёмкім становішчы (308);
    3. Крылатаю птушкаю абляцець – хутка дайсці ўсюды распаўсюдзіцца (428);
    4. Задаваць храпака – моцна, з храпам спаць (595).
    Экспрэсіўная функцыя накіравана на выражэнне суб’ектыўных аспектаў уяўлення чалавечам сапраўднага свету.
    “Чалавек перажывае ўбачанае ім, і гэта пережыванне адлюстроўваецца ў эмацыянальных адносінах чалавека да прадмета мовы”[17]. На экстралінгвістычным узроўні эмацыянальная ацэнка ўяўляе сабой меркаванні суб’екта аб каштоўнасцях аб’екта, якая выражаецца як адчуванне, пачуццё, эмоцыі гаворачага.
    Эмацыянальнасць і ацэнка неразрыўна звязаны. Станоўчыя адносіны можна выразіць праз станоўчую эмоцыю: адабрэнне, ласку. Адмоўныя адносіны можна перадаць пры дапамозе негатыўных эмоцый: асуджэнне, пагарда, знявага. Напрыклад, пазітыўныя эмоцыі ў фразеалагізмах:
    1. Ласкавыя адносіны: братка ты мой! – ласкавая форма сяброўскага звароту да мужчыны (54);
    2. Захапленне: вачэй не зводзіць – пільна, уважліва, з захапленнем глядзець на каго-небудзь (72);
    3. Адабрэнне: галава не дурная – пра кемлівага здагадлівага чалавека (112);
    4. Іронія: Амерыку адкрыць – сказаць пра тое, што ўсім вядома (32).
    Негатыўныя эмоцыі:
    1. Агіда: каб ты піць маліла, сама стоячы ў вадзе – праклён (61);
    2. Неадабрэнне: кідацца ў вір з галавой – дзейнічаць паспешліва, рызыкоўна (81);
    3. Насмешка: як бы гром прышыб – пра ўзрушанага, уражанага каго-небудзь (138);
    4. Пагарда: вылівак курачы – зняважлівы выраз у адносінах да нікчэмнага чалавека (106).
    Кожны фразеалагізм мае такую ўласцівасць, як выразнасць. Выразнасць з’яўляецца вынікам эстэтычнай функцыі фразеалагічных адзінак спецыфіка якіх з’яўляецца не ў накіраванасці на азначаемае адзінкай, а на саму адзінку з мэтай надаць выказванню яркасць, звярнуць увагу на ацэнку прадмета.
    “Выражэнне эмоцый – іх экспрэсія, маніфестацыя, можа быць невербальнай (міміка, жэсты) і вербальнай – гэта адлюстраванне эмоцый сродкамі мовы, без называння эмоцыі”.[18]
    Эмоцыі – адна з форм адлюстравання свету. На ўспрыняцце фразеалагічнай адзінкі, акрамя эмацыянальнай ацэнкі, уплывае тон выказвання. Гэта можа быць літасць, спачуванне, насмешка, асуджэнне, абурэнне, іронія, жарт, здзіўленне, радасць і г.д.
    Напрыклад:
    1. Бог з табою – выказване здзіўлення, дакору (43). Гэты
    фразеалагізм з інтанацыяй здзіўлення ўжывае ў творах Якуб Колас. У народзе гэтая адзінка можа набываць інтанацыю даравання;
    2. Крый Бог – выражэнне засцярогі аб непажаданасці (45);
    3. Божа мілы – ужываецца для выражэння здзіўлення, радасці (49). З такой інтанацыяй ужывае гэты фразеалагізм Якуб Колас, але гэты выраз можа ўжывацца і з іншай інтанацыяй.
    Мадальнасць. Акрамя ацэначнага значэння фразелагічных адзінак, мы разгледзім фразеалагізмы ў “Фразеалагічным слоўніку твораў Якуба Коласа” з пункту іх мадальнага значэння.
    “Мадальнасць – гэты тэрмін утвораны ад лацінскага слова modus “спосаб”. Гэтым тэрмінам абазначаецца семантыка-граматычная катэгорыя, што грунтуецца на спосабах перадачы адносін таго, хто гаворыць, да выказвання і выказвння да рэчаіснасці”.[19] Моўца як бы ацэньвае факты і падзеі, пра якія гаворыць: рэальнасць або ірэальнасць зместу выказвання, магчымасць або немагчымасць падзеі, пажаданасць яе або непажаданасць і г.д. адрозніваюць мадальнасць аб’ектыўную і суб’ектыўную. Аб’ектыўная мадальнасць заключаецца ў перадачы адносін выказвання да рэчаіснасці. Суб’ектыўная мадальнасць – гэта дадатковыя значэнні, звязаныя з перадачай адносін моўцы да таго, што ён гаворыць.
    “Паняцце фразеалагічнай мадальнасці шырэй традыцыйнага ўяўлення лексічнай суб’ектыўнай мадальнасці, таму што існуюць фразеалагічныя адзінкі – выразнікі інтэлектуальных адносін, умовы, згоды і г.д.”[20] Па ўдзелу мадальнасці ў семантыцы фразеалагічных адзінак у  “Фразеалагічным слоўніку мовы твораў Якуба Коласа” можна вылучыць тры групы:
    1. “Чыста мадальная”[21]:
    - Нечага сказаць – выражэнне згоды, пацвярджэння (496);
    - Страшна сказаць – не ведаю, напэўна (497);
    - Можна сказаць – выражэнне, якое ўказвае на магчымасць якога-небудзь выказвання (496).
    2.  Суб’ектыўныя сінкрэтывы (мадальна-рэчыўны сэнс) - выражаюць згоду або нязгоду, пажаданне шчасця або няшчасця:
    1. Каб іх гром пабіў – зласлівае пажаданне няшчасця (138);
    2. Каб ты дарогі не бачыў – зласлівае пажаданне (152);
    3. Ні дна ні пакрышкі – выказванне злосці на што-небудзь (163);
    4. А каб цябе задушылі залозы – ужываецца для выражэння гневу, раздражэння, абурэння, праклёну (198);
    5. Каб яму вочы павылазілі – ужываецца як праклён (377);
    6. Час вам добры – пажаданне поспеху, удачы (613).
    3. Мадальнасць становішча – суб’ектыўная характарыстыка ў вызначаных становішчах:
    1. На смех курам – вельмі недарэчна, смехатворна (517);
    2. Чортавая лапа – лаянкавы выраз у адрас чалавека шкадлівага, несумленнага (291);
    3. Як бы маслам па сэрцы – вельмі прыемна (322);
    4. Ні жывы ні мёртвы – у стане вялікага страху (356);
    5. Ні мяса ні рыба – вельмі пасрэдны (350).
    Па семантыцы ў складзе фразеалагічнай мадальнасці вылучаюцца тры віды: персуазівы (значэнне сапраўднасці, несапраўднасці), імператывы (пажаданні суб’екта) і кагнітывы (інтэлектуальныя адносіны да субяседніка
    1. Персуазівы – фразеалагізмы, якія перадаюць значэнне сапраўднасці, верагоднасці, неабходнасці:
    1. Можна сказаць – выражанне, якое ўказвае на магчымасць якога-небудзь выказвання (496);
    2. У тым справа – менавіта ў гэтым і заключаецца сутнасць (525);
    3. Як вядома – як усе ведаюць, пра тое, што ўсім вядома (108).
    2. Імператывы абазначаюць пажаданне суб’екта мовы. Пажаданні могуць быць негатыўнымі і пазітыўнымі:
    1. Ні з месца – не кранацца, стаяць нерухома (332);
    2. Каб не была тут і нага – ужываецца як загад пакінуць пэўнае месца і больш туды не з’яўляцца (351);
    3. Усяго добрага – развітальнае пажаданне гаспадара таму, хто адыходзіць (164);
    4. А каб ты ў чыстым полі рагатаў – ужываецца як пажаданне звар’яцець (376).
    3. Кагнітывы – выражэнне інтэлектуальных адносін да таго, што паведамляе суб’ект:
    1. Як сказаць – выражэнне вагання, няўпэўненасці (497);
    2. Сказаць праўду – шчыра, адкрыта (сказаць) (497);
    3. Хто (яго) ведае – невядома, ніхто не ведае (74).
    Мадальныя значэнні фразеалагізмаў дапамагаюць зразумець сутнасць адзінкі, дазваляюць семантычна правільна выкарыстоўваць фразеалагізмы ў мове.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
     
     
    У апошнія гады лінгвісты больш звяртаюцца да сувязі мовы і асобы, што абумоўлівае зварот да праблем, звязаных з моўнай карцінай свету, а гэта ў сваю чаргу прывяло до шматаспектнага вывучэння ацэначных катэгорый.
    Мова адлюстроўвае свет з розных бакоў. Па-першае, у мове прадстаўлена аб’ектыўная рэчаіснасць: прадметы, якасці, дзеянні чалавека з яго думкамі, пачуццямі, дзеяннямі. Па-другое, у мове адлюстроўваецца ўзаемадзеянне рэчаіснасці і чалавека ў розных аспектах, адным з якіх з’яўляецца ацэначны. Свет падзяляецца гаворачым, з яго пункту гледжання, на дабро і зло, карысць і шкоду, і інш.
    Ацэньвацца могуць розныя прадметы чалавечай дзейнасці, грамадскія адносіны, прыродныя з’явы і інш. Гэта ўсё ацэньваецца праз супрацьпастаўленне : добро і зло, дапушчальнасць і недапушчальнасць, прыгажосць або брыдкасць, справядлівасць або несправядлівасць, адпаведнасць або неадпаведнасць, магчымасць або немагчымасць і інш.
    Ацэнка – гэта лагічная і эмацыянальная рэакцыя чалавека на рэчаіснасць, якая ўзнікае пры супастаўленні яе з ідэалізаванай карцінай свету, гэта “згорнутае суджэнне” аб каштоўнасці прадмета. Ацэнкі якасцей, прадметаў, падзей, фактаў, жыццёвых становішчаў людзей абумоўлены сістэмай уяўленняў чалавека, яго патрабаваннямі да сябе і іншых людзей, псіхалагічным станам у момант маўлення, а таксама культурай чалавека.
    Самабытнасць моўнай карціны свету ў большасці азначаецца эмацыянальным або эмацыянальна-ацэначным поглядам чалавека на свет.
    Псіхалагічная дзейнасць чалавека, як вядома, гэта адзінства інтэлектуальнага, эмацыянальнага і валявога, якое абавязкова знаходзіць сваё выражэнне ў маўленні. Моўныя адносіны маюць двухбаковы характар, таму гаворачы імкнецца пабудаваць сваю мову, каб уздзейнічаць на субяседніка. Гэта і з’яўляецца сутнасцю экспрэсіўнай функцыі. У якасці прымет, якія служаць базай для ідэнтыфікацыі экспрэсіўнасці, традыцыйна называюць вобразнасць, ацэначнасць і эмацыянальнасць.
    Эматыўная ацэнка фразеалагічнай адзінкі – вельмі важны кампанент у агульнай характарыстыцы фразеалагізма і яго ўжывання. Эмоцыі з’яўляюцца біялагічнай неабходнасцю чалавека, яны адлюстроўваюць яго светаўспрыманне, настрой. Эмоцыі – гэта буйная дынамічная моц у жыцці чалавека і грамадства.
    Трэба заўважыць, што разуменне фразеалагічнай адзінкі ў яе поўным аб’ёме магчыма толькі з улікам максімальнай колькасці кантэкстаў, але гэта практычна немагчыма. Таму фразеалагічная адзінка пазнаецца, але не да канца. Пазнанне фразеалагізмаў невычарпальна, яны пазнаюцца носьбітамі мовы на працягу ўсяго жыцця.
    У “Фразеалагічным слоўніку мовы твораў Якуба Коласа” багата прадстаўлены фразеалагізмы беларускай мовы. Ужыванне Якубам Коласам у сваіх творах фразеалагічных адзінак рознай стылёвай прыналежнасці, створаных у розныя адрэзкі часу (пісьменнік ужывае разам з фразеалагізмамі сучаснай беларускай мовы, адзінкі, характэрныя для мовы 19 і пачатку 20 стагоддзяў), дазваляе ўявіць поўную карціну ўжывання фразеалагічных адзінак у мове. Абапіраючыся на дасягненні беларускай літаратуры мінулых дзесяцігоддзяў, Якуб Колас значна пашырыў межы беларускай фразеалогіі, развіў і абагаціў стылістычныя функцыі фразеалагізмаў.
    Разгледзеўшы “Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа”, мы прыйшлі да высноў, што фразеалагічныя адзінкі як элементы ў нацыянальнай карціне свету, адлюстроўваюць і фарміруюць яго менталітэт.
    Фразеалагізмы адлюстроўваюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы, яе самабытнасць і разам з тым універсальнасць. Яны ўяўляюць вельмі складаную з’яву, якая адлюстроўвае спосаб жыцця і характар народа, яго гісторыю, духоўнае жыццё і псіхалогію, нацыянальныя традыцыі і звычаі, этычны быт, темперамент народа.
    Фразеалагічныя адзінкі адлюстроўваюць багацце канцэптуальнага свету, канцэптуальнай сферы беларусаў, нацыянальную мадэль свету народа.
    Фразеалагічныя адзінкі ўжываюцца ў мове не з мэтай ахарактарызаваць прадмет намінацыі, які ў большасці выпадкаў ужо вызначаны словам або злучэннем слоў, фразеалагізмы разглядаюцца як знакі другаснай намінацыі, якія валодаюць вобразна-экспрэсіўным, абагульняючым, характырызуючым значэннем. Пры дапамозе фразеалагізмаў гаворачы перадае свае адносіны, эмоцыі да прадмета намінацыі. Эмацыянальнасць і ацэнка неразрыўна звязанны.
    Разгледзеўшы фразеалагічныя адзінкі слоўніка ў іх адносінах да мадальнасці як асобнай граматычнай “прасторы” рэалізацыі фразеалагізмаў, перадае адносіны таго, хто гаворыць да выказвання і выказвання да рэчаіснасці. Фразеалагічныя адзінкі маюць дадатковыя мадальныя адценні, ў адрозненне ад лексічнай мадальнасці. Мадальныя значэнні фразеалагізмаў дазваляюць семантычна правільна выкарыстоўваць фрзеалагізмы ў мове.
     Правільна і да месца ўжыты фразеалагізм надае мове непаўторную своеасабліваць, адметную выразнасць, трапнасць, вобразнасць. Вывучэнне фразеалогіі з’яўляецца неад’емнай часткай  засваення мовы і павышэння яе культуры.
    “Мадэліруемы чалавекам вобраз свету – гэта сведчанне не толькі аб самім  свеце, але і аб чалавеку, які ў гэтым свеце жыве”.[22]
    СПІС ЛІТАРАТУРЫ
     
    1.  
    Агачева С.В. Нефедов В.Д. Универсальный и национальный характер фразеологизмов, содержащих отрицание//Лексика и культура. Тверь, 1990
    2.  
    Агачева С.В. Устойчивость во фразеологической вариантности и синонимии // Проблемы экспрессивной стилистики. Ростов-на-Дону, 1992. Ч.1.
    3.  
    Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн., 1978.
    4.  
    Аляхновіч М.А.Фразеалогія беларускай мовы.  Брэст, 1993.
    5.  
    Антропоцентричный підхід у дослідженні мови. (Матеріаламі VII міжнароних Карьских читань) Ніжин-Гродна ,1998.
    6.  
    Бабкин А.М. Русская фразеология, ее развитие и источники. М.,Л., 1970.
    7.  
    Богдановская Н.В. Национальный компонент фразеологизма.// Язык и национальная культура. Санкт-Перербург, 1995.
    8.  
    Балакай А.Г. Из наблюдений над функционированием фразеологических единиц в  художественнном тексте // Функциональный анализ значимых едининц русского языка.  Новокузнецк, 1992.
    9.  
    Белая О.И. Психо-семантическое исследование индивидуальной картины мира. //Адукацыя і выхаванне. 1997 № 4.
    10.  
    Бердник С.К. Фразеология в произведениях Якуба Коласа. Автореферат.Мн.,1993.
    11.  
    Буробин А.В. Национально-культурная специфика анималистической фразеологии русского языка. Автореферат. М., 1995.
    12.  
    Вержбицкая А. Язык. Культура. Познание. М., 1996 13.  
    Виноградов В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке // Избранные труды: Лексикология и лексикография. М., 1977.
    14.  
    Городникова М.Ф. Эмотивные явления в речевой коммуникации.  М., 1985.
    15.  
    Жуков В.П. Русская фразеология.  М., 1986.
    16.  
    Жуков В.П. Семантика фразеологических оборотов. М., 1978.
    17.  
    Караулов Ю.Н. Русский язык и языковая личность. М. 1987.
    18.  
    Камароўскі Я.М., Красней В.П., Лазоўскі В.М., Сямешка Л.М., Шчарбакова І.М.. Сучасная беларуская мова Мн.,1983.
     
     
    19.  
    Копыленко М.М. Попова З.Д. Очерки по общей фразеологии.  Воронеж, 1978.
    20.  
    Красней В.П., Лазоўскі В.М., Шчарбакова І М. Сучасная беларуская мова. Лексіка. Фразеалогія. Мн., 1984.
    21.  
    Лексико-фразеологические единицы и контекст. Алма-ата, 1990.
    22.  
    Лепешаў І.Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. М., 1984.
    23.  
    Лепешаў І.Я. Фразеалагічны слоўнік: у 2-х тамах. Мн., 1993.
    24.  
    Лукъянова Н.А. Экспрессивня лексика разговорного употребления. Новосибирск, 1986.
    25.  
    Мокиенко В.М. Загадки русской фразеологии.  М., 1990.
    26.  
    Мокиенко В.М. Славянская фразеология. М., 1980.
    27.  
    Молотков А.И. Основы фразеологии русского языка. Л., 1977.
    28.  
    Мяцельская О.А., Камароўскі Я.М. Слоўниік беларускай народнай фразеалогіі. Мн., 1972.
    29.  
    Национально-культурный компонент в тексте и языке. Тезисы. Доклады. М.,1994.
    30.  
    Ниция, личность, литература. М.,1996.
    31.  
    Павленко Т.Л. Фразеологические единицы – перифразы как средство экспрессивности стилистики // Проблемы экспрессивной стилистики. Ростов-на-Дону, 1992. Ч.2.
    32.  
    Павленко Т.Л. Об эстетической функции фразеологизмов // Функциональный анализ значимых единиц русского языка. Новокузнецк,1992.
    33.  
    Пичета В.И. Белорусский язык как фактор национально-культурный. Мн., 1991.
    34.  
    Понимание менталитета и текста. Тверь, 1995 .
    35.  
    Прохорова С.М. Национально-культурный компонент текста. Мн., 1994
    36.  
    Прохорова Т.П. Повторная номинация как культурный компонент поэтического текста // Язык и культура. Киев, 1984.
    37.  
    Ренская Т.В. Об эллипсисе фразеологических единиц и их значении в языке и речи // Вопросы лексической и фразеологической семантики. Ростов-на Дону, 1979.
    38.  
    Ренская Т.В. О варьировании фразеологических единств при эллипсисе // Проблемы русской фразеологии. Тула, 1979.
    39.  
    Ренская Т.В. О некоторых видах фразеологического эллипсиса // Проблемы русской фразеологии. Тула, 1976.
    40.  
    Санько З. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразеалагізмаў. Мн., 1991.
    41.  
    Серебреников Б.А. Роль человеческого фактора в языке. Язык и мышление. М., 1988.
    42.  
    Супрун А.Е. Текстовые реминисценции как часть языка. Мн., 1994.
    43.  
    Телия В.Н. Коннотативный аспект семантики номинативных единиц.  М.,1986.
    44.  
    Телия В.Н. Механизмы экспрессивной окраски языковых единиц // Человеческий фактор в зяыке: Языковые механизмы экспрессивности. М., 1991.
    45.  
    Телия В.Н. Русская фразеология: Сематические, прагматические и лингво-культорологические аспекты. М.,1978.
    46.  
    Телия В.Н. Типы языковых значений: Связанное значение слова в языке. М., 1981.
    47.  
    Телия В.Н. Что такое фразеология. Мн., 1966.
    48.  
    Топорова Т.В. Семантическая структура в древнегерманской модели мира. М., 1994.
    49.  
    Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа.  Мн., 1993.
    50.  
    Фразеолого-семантический анализ // Современных русский язык. Анализ языковых едининц. М., 1995. Ч.1.
    51.  
    Функционирование фразеологических единиц в художественном и публицистическом тексте. Челябинск, 1984.
    52.  
    Человек – текст – культура. Екатиренбург, 1994.
    53.  
    Шанский Н.М. Фразеология современного русского языка. М., 1985.
    54.  
    Шаховский В.И. Категоризация эмоций в лексико-семантической системе языка. Воронеж, 1987.
    55.  
    Шаховский В.И. Эмотивный компонент значения и методы его описания. Волгоград, 1986.
    56.  
    Эстетическая природа художественного тескта. Типы его изучения и их методическая интерпритация. Санкт-Петербург, 1993.
    57.  
    Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія, лексікалогія// Зборнік артыкулаў. Мн.,1972.
     
    [1] Жуков В.П. Русская фразеология. М., 1986. С 5.
    [2] Жуков В.П. Семантика фразеологических оборотов. М., 1978. С. 58.
    [3] Современный русский язык. Анализ языковых единиц. М., 1995. Ч 1. С. 122.
    [4] Там жа. С. 124.
    [5] Современный русский язык. Анализ языковых единиц. М., 1995 .Ч..1.С. 125.
    [6] Телия  В.Н. Человеческий фактор в языке. Языковые механизмы экспрессивности. М., 1991.С. 36.
     
    [7] Аскольдов С.А.Концепт и слово//Русская словестность. Антология. М.,1997. С.277.
    [8] Там жа. С. 278.
    3 Лихачёв Д.С. Концептосфера русского языка // Русская словестность. Антология. М., 1997. С. 282. 
    [9] Лихачёв Д.С. Концептосфера русского языка // Русская словесность. Антология, 1993. С. 282
    [10] Лихачёв Д.С. Там жа.  С. 283
    [11] Лихачёв Д.С. Концептосфера русского языка. // Русская словесность. Антология., 1993. С. 287
    [12] Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа. Мн., 1993. С. 43.
       Далей спасылкі на гэтае выданне даюцца ў дужках нэпасрэдна ў тэксте.
    [13] Телия В.Н. Человеческий фактор в языке. Языковые механизмы экспрессивности. М., 1991. С. 48.
    [14] Телия В.Н.Там жа. С. 203.
     
    [15] Лукъянова Н.А. Экспрессивная лексика разговорного употребления. Новосибирск, 1986. С. 44.
    [16] Лукъянова Н.А. Экспрессивная лексика разговорного употребления, Новосибирск, 1986. С. 56.
    [17] Шаховский В.И. Категоризация эмоций в лексико-семантической системе языка, Воронеж., 1987. С. 20.
    [18] Шаховский В.И. Категоризация эмоцый лексико-семантической системе языка, Воронеж, 1987. С. 21.
    [19] Беларуская мова. Энцыклапедыя, Мн., 1994. С. 326.
    [20] Современный русский язык.  Анализ языковых единиц, М., 1995. Ч. 1. С. 124.
    [21] Современный русский язык.  Анализ языковых единиц, М., 1995. Ч. 1. С. 124.
     
    [22] Белая О.И. Психо -семантическое исследование индивидуальной картины мира  // Адукацыя і выхаванне.1997 № 4. С. 52.
Если Вас интересует помощь в НАПИСАНИИ ИМЕННО ВАШЕЙ РАБОТЫ, по индивидуальным требованиям - возможно заказать помощь в разработке по представленной теме - Некаторыя аспекты даследавання “Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Якуба Коласа” ... либо схожей. На наши услуги уже будут распространяться бесплатные доработки и сопровождение до защиты в ВУЗе. И само собой разумеется, ваша работа в обязательном порядке будет проверятся на плагиат и гарантированно раннее не публиковаться. Для заказа или оценки стоимости индивидуальной работы пройдите по ссылке и оформите бланк заказа.